Супраць жорсткасці

Нумары Увага - дзецям

Выхаванне дзіцяці, клопат аб яго здароўі і дабрабыце – гэта працаёмкі працэс, які патрабуе ад бацькоў шмат сіл і цярпення.

На чарговым пасяджэнні клуба прыёмных бацькоў «Буслянка» сацыяльна-педагагічнага цэнтра быў праведзены семінар на тэму «Жорсткія адносіны да дзяцей». Прыёмным бацькам быў прапанаваны наглядны электронны матэрыял – прэзентацыя на гэтую тэму. Былі разгледжаны навуковыя падыходы да праблемы: вынікі жорсткіх адносін да дзяцей, формы і магчымасці падтрымкі дзяцей, якія перажылі насілле.

У практычнай частцы семінара ў прыёмных бацькоў была магчымасць прыняць удзел у занятках з элементамі трэнінгу, таксама былі прапанаваны крэатыўныя творчыя практыкаванні.

У Рэспубліцы Беларусь  апошнім часам значна павысілася ўвага дзяржавы да праблемы насілля. Распрацоўваюцца праграмы, накіраваныя на абарону дзяцей ад жорсткіх адносін, прымаюцца больш суровыя законы ў адносінах да злачынцаў.

Як паказвае практыка, нават у добранадзейных сем’ях, дзе бацькі адчуваюць шчырую любоў і прывязанасць да сваіх дзяцей, у выхаваўчым працэсе могуць выкарыстоўвацца такія формы ўздзеяння на дзіця, як цялесныя пакаранні, запалохванне, пазбаўленне дзіцяці зносін ці прагулкі. Пры гэтым большасць бацькоў добра разумеюць, што такая тактыка выхавання – пазбаўленне правоў іх дзяцей. А яшчэ гэта можа стаць прычынай адхіленняў у псіхічным і фізіялагічным развіцці. Сітуацыя ўскладняецца, калі адзін ці абое  бацькоў пакутуюць ад алкаголю або наркаманіі. Таму праблема насілля і жорсткасці ў адноснах да дзяцей у сям’і – пытанне, якое патрэбна не толькі абмяркоўваць, але і прымаць меры па яго ўхіленні.

Кацярына МІХНАВЕЦ, педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *