У шматдзетнай сям’і пліта аказалася «лішняй»…

Ахова правапарадку Важное

З такім парадкам у доме нядоўга і да загарання

Члены гарадской аглядавай камісіі наведалі домаўладанні, якія афіцыйна замацаваны за дзецьмі-сіротамі і павінны знаходзіццаў належным стане.

У гэтых домаўладаннях пражываюць бацькі, якія судом пазбаўлены бацькоўскіх правоў. На жаль, большасць з іх працягвае весці амаральны лад жыцця, распіваць спіртныя напіткі і пры гэтым нават не клапоціцца пра ўласную бяспеку.

Да прыкладу, у адным з домаўладанняў у Стоўбцах уласніца трапіла ў месцы пазбаўлення волі, аднак яе дом не пустуе. Па ранейшай звычцы прыходзяць суседзі, каб выпіць тут, зацягнуцца цыгарэтай. Ад размовы з членамі камісіі яны адмовіліся…

Грамадзяне, якія пазбаўлены бацькоўскіх правоў, забыліся пра тое, што ў іх засталіся абавязкі адносна належнага ўтрымання дома, у прыватнасці падтрымання жылля ў пажарабяспечным стане. Члены аглядавай камісіі пакінулі ім інструкцыі-рэкамендацыі, правялі з імі супрацьпажарныя інструктажы.

Акрамя таго, у рамках акцыі «За бяспеку разам!» работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі домаўладанні грамадзян, дзеці якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Уразіў факт у аграгарадку Аталезь: у кватэры, якая з’яўляецца ведамасным жыллём, гаспадыня рыхтавала ежу для чацвярых дзяцей… на звычайнай электраплітцы, што стаяла на падлозе. У сельскагаспадарчай арганізацыі патлумачылі, што шматдзетнай сям’і ўсталявалі новую газавую пліту, аднак кватэранаймальніку для афармлення дакументаў на газавы балон неабходна звярнуцца ў ВУ «Стоўбцыгаз». Відавочна, што ім прасцей гатаваць ежу на падлозе, чым давесці справу да канца…

У адрас кіраўніка сельскагаспадарчай арганізацыі накіравана інфармацыя аб аказанні дапамогі ў вырашэнні праблемы. Бацькі папярэджаны аб недапушчэнні пакідання дзяцей адных без нагляду, праінструктаваны аб неабходнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі ў быце, ім уручаны памяткі і лістоўкі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *