На старце – самыя спартыўныя

Важное Спорт

У красавіку на гарадскім стадыёне «Юнацтва» прайшоў традыцыйны вясенні лёгкаатлетычны крос на прызы майстра спорту міжнароднага класа, удзельніка Алімпійскіх гульняў у Манрэалі Аляксандра Гоцкага.

За права быць лепшымі ў бегу змагаліся 151 удзельнік з 20 устаноў адукацыі раёна. Баявы дух і велізарнае жаданне прывесці сябе і сваю ўстанову адукацыі да перамогі  спрыялі ўдалым стартам.

Перад аматарамі лёгкаатлетычнага кросу стаяла задача – пераадолець 500, 1000 метраў у залежнасці ад узроставай катэгорыі. Усмешкі, бадзёры настрой, цёплае надвор’е спрыялі толькі добрым вынікам. І яны не прымусілі доўга сябе чакаць. На дыстанцыі 500 метраў сярод дзяўчынак у малодшай групе (2007 г. н.) лепшымі сталі Анастасія Ярмалкевіч (Заямнаўская СШ), Дар’я Маліноўская (Рочавіцкі ВПК), Маргарыта Гукалава (Коласаўская СШ), сярод хлопцаў першымі на фініш прыбеглі Глеб Прыгоцкі (СШ № 3 г. Стоўбцы), Арцём Тарабэш (Нававёскаўская СШ), Дзмітрый Андроцкі (СШ № 3). На дыстанцыі 1000 м самымі хуткімі сярод дзяўчынак аказаліся Ганна Антановіч (Вішнявецкая СШ), Лізавета Дубоўская (Заямнаўская СШ), Таццяна Плакса (СШ № 3). Сярод хлопцаў – Данііл Сінькевіч (СШ № 3), Аляксандр Шаўко (Вішнявецкая СШ) і Валянцін Шастак (СШ № 3).

У сярэдняй узроставай групе на дыстанцыі 1000 м пераможцамі сталі Валерыя Манік (СШ № 3), Юлія Ланкевіч (Любкаўшчынскі ВПК), Ганна Мягкова (Заямнаўская СШ), Арцём Лагуцін (СШ № 2), Аляксандр Ждан (Рочавіцкі ВПК), Вадзім Хмель (Навасвержанская СШ).

Сярод юнакоў і дзяўчат 2001–2002 г. н. лепшымі сталі Кацярына Калоша, Святлана Навіцкая (СШ № 3), Вера Бець (Вішнявецкая СШ), Віталій Галубец (СШ № 3), Ілья Фурсевіч (Вішнявецкая СШ), Уладзіслаў Тулейка (Заямнаўская СШ).

У камандным заліку па агульнай суме балаў сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы зноў пацвердзіла званне самай спартыўнай у раёне. На другой і трэцяй прыступцы апынуліся каманды Заямнаўскай і Вішнявецкай сярэдніх школ адпаведна. Прызёры вясенняга кросу былі ўзнагароджаны дыпломамі, медалямі адпаведнай ступені, а пераможцы ў асабістым заліку – яшчэ і грашовымі прэміямі. Вынікі лёгкаатлетычнага кросу паказалі майстэрства і добрую самааддачу ўсіх удзельнікаў спаборніцтва і выкладчыкаў фізічнай культуры і здароўя.

Яўгенія СЛЕСАРЧЫК, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *