Адзін дзень аграгарадка

Главное Год малой родины

Кожны населены пункт — гэта жывы арганізм з толькі яму прысутнымі малюнкамі. У аграгарадку Рубяжэвічы мы ніяк не чакалі сустрэць карэйца з электронным перакладчыкам-размоўнікам. Як аказалася, некалькі грамадзян Рэспублікі Карэя працуюць у штаце філіяла «Племптушкарэпрадуктар», і, па словах мясцовых жыхароў, могуць распазнаць без прыбораў: вылупленае з яйка кураня — пеўнік ці курачка.

Усе сродкі добрыя для паездкі

Ніхто не праходзіць міма вековога дуба на тэрыторыі лясніцтва – яго моц і разлапістая шыр бяруць у палон.

Набожныя людзі аграгарадка Рубяжэвічы не забываюць дарогу ў мясцовы касцёл – сімвал Рубяжэвічаў, які славіцца прыгожым выглядам, дагледжанасцю і рэліквіямі, якім столькі ж, колькі і векавому храму. Напрыклад, старадаўні дзеючы арган.

Да свята Вялікадня ўсе прыбралі свае дамы і падворкі. Вясна прыспешвае пакласці насенне ў зямлю. Таму на вуліцы часта можна сустрэць тэхніку, якая можа служыць і транспартным сродкам. Размерана ідзе жыццё вяскоўцаў.

Карэйцу падабаюцца Рубяжэвічы

Ваколіцы вельмі ўпрыгожыў адрэстаўрыраваны будынак знакамітай Рубяжэвіцкай травяной аптэкі. Фасад яго цяпер настолькі  адметны, што ёсць задума ў такім жа стылі выканаць рамонт і іншых суседніх службовых будынкаў на тэрыторыі Рубяжэвічаў.

Ніхто не праязджае міма знакамітай рубяжэвіцкай крыніцы, якую штогод асвячаюць. Клопат аб ёй мае адна набожная мясцовая сям’я. Распачаў добраўпарадкаванне крынічкі Антон Туміловіч. Калі яго не стала, справу брата працягнулі яго тры сястры. Адна з іх, Часлава Ключнік, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце «ААТ «Рубяжэвічы», расказвае, што тут заўсёды цвітуць кветкі. А  ў перспектыве разам са старшынёй Рубяжэвіцкага сельвыканкама Паўлам Карніцкім ёсць задума стварыць тут месца адпачынку з адпаведнымі малымі архітэктурнымі збудаваннямі. Крынічка знаходзіцца упрытык з дваром Каміліі Коржык, якая таксама мае аб ёй клопат сэрца.

Камілія Коржык

Уразяць любога прыезджага і такія абставіны. На даху былога будынка Ціханаваслабадской пачатковай школы кожны год буслы будуюць гняздо і выводзяць патомства. Гэты год таксама не стаў выключэннем. Аднак будынак, згодна з прынятым мясцовымі ўладамі рашэннем, падпадае пад знос. Гэтае рашэнне ніяк не могуць ажыццявіць з-за буслінага гнязда.

Як бачым, шмат святога захоўваецца ў Рубяжэвічах – і ў спрадвечных святынях, і ва ўкладзе жыцця, і вось ў такіх адносінах да жывой прыроды – тварэнні Божым.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *