Бяспека сацыяльных аб’ектаў

Ахова правапарадку Важное

Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях завершаны шэраг маніторынгаў сацыяльных аб’ектаў.

З мэтай пажарнай бяспекі ў ДУА «Вішнявецкі дзіцячы сад», ДУА «Старасвержанская сярэдняя школа», ДУА «Старасвержанскі дзіцячы сад» патрабуюць перапрацоўкі агульныя інструкцыі. У ДУА ВПК «Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа» планы эвакуацыі не адпавядаюць патрабаванням на першым і другім паверхах. У ДУА «Горкаўская сярэдняя школа» дзверы эвакуацыйнага выхаду адчыняюцца не па кірунку эвакуацыі.

У ходзе маніторынгу ДУК «Вішнявецкі дом культуры» ўстаноўлена, што неўкамплектаваныя і невыпрабаваныя пажарныя краны, шляхі эвакуацыі не пазначаны ўказальнымі знакамі пажарнай бяспекі. У ДУК «Горкаўскі сельскі дом культуры» эвакуацыйныя выхады з глядзельнай залы загрувашчаны крэсламі, а работнікі ўстановы слаба валодаюць ведамі па карыстанні першаснымі сродкамі пажаратушэння, дзеяннямі на выпадак узнікнення пажару.

У касцёле ў в. Новы Свержань дзверы эвакуацыйных выхадаў не забяспечаны магчымасцю іх свабоднага адкрывання знутры без ключа. У жылым доме, што знаходзіцца на балансе прыхода, адсутнічаюць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Недахопы выяўлены і ў рэлігійнай абшчыне «Памесная царква хрысціян веры евангельскай» у Кнотаўшчыне, дзе ў ацяпляльнай печы адсутнічае нарматыўная супрацьпажарная раздзелка дымахода. У малельнай зале крэслы не замацаваны да падлогі, і ў самім будынку адсутнічае нарматыўная колькасць першасных сродкаў пажаратушэння.

Ёсць заўвагі і да ДУ «Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў», дзе на шляхах эвакуацыі знаходзяцца дывановыя дарожкі з невядомымі паказчыкамі па пажарнай небяспецы. У корпусе № 1 адсутнічаюць самавыратавальнікі.

Кіраўнікам правераных аб’ектаў уручаны рэкамендацыі для ліквідацыі выяўленых парушэнняў нормаў і правілаў пажарнай бяспекі.

Таццяна ТАРАСЕВІЧ, старшы інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *