Напрыканцы мінулага года пушчана ў строй міні-кацельня магазіна “Дзіцячы свет”. Некалькі месяцаў работы далі кааппрамгандлю вялікую эканомію за цепларэсурсы – плата за спажыванне прыроднага газу зменшылася ў 10 разоў.
Адметна, што міні-кацельня пабудавана за кошт уласных сродкаў. Так жа праведзены і рамонт у магазіне “Дзіцячы свет” з заменай столі, падлогі, вокнаў. Цяпер гандлёвая зала магазіна вельмі прыгожая і прасторная.
На чарзе – устаноўка шклопакетаў у магазіне “Свет касметыкі”, які працуе на плошчах магазіна “Дзіцячы свет”. Гэтую фірменную краму найбольш наведваюць пакупнікі. Кіраўніцтва кааппрамгандлю своечасова зарыентавалася на попыт пакупніка, заключыўшы дагавор з айчыннымі вытворцамі папулярнай касметыкі. Тавараабарот крамы “Свет касметыкі” ў 10 разоў перасягае тавараабарот ранейшага магазіна “Майстар”. Работа кіраўніцтва кааппрамгандлю – прыклад гібкага падыходу, умення зарыентавацца на рынку і паспець заняць сваё месца.