Стаўбцоўскія энергетыкі – наймацнейшыя ў вобласці

Главное Эканомiка

Як мы ўжо паведамлялі, з 23 па 25 красавіка на вучэбна-трэніровачным палігоне філіяла «Стаўбцоўскія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнерга» прайшлі абласныя спаборніцтвы на званне «Лепшы па прафесіі» сярод брыгад па рамонце і абслугоўванні размеркавальных электрычных сетак 0,4-10 кВ.

Брыгада Уздзенскага РЭС філіяла «Стаўбцоўскія электрычныя сеткі» – пераможца абласнога спаборніцтва

Званне пераможцы сярод шасці камандаў заваявала каманда філіяла «Стаўбцоўскія электрычныя сеткі». Другое і трэцяе месцы – у камандаў філіяла «Маладзечанскія электрычныя сеткі» і філіяла «Мінскія кабельныя сеткі» адпаведна.

Гонар Стаўбцоўскіх электрасетак на гэты раз абараняла брыгада Уздзенскага РЭС пад кіраўніцтвам майстра Аляксандра Ляшчаніна. Яна і будзе прадстаўляць РУП «Мінскэнерга» на рэспубліканскіх спаборніцтвах прафесійнага майстэрства, якія пройдуць з 3 па 7 чэрвеня 2019 года на базе філіяла «Гродзенскія электрычныя сеткі» РУП «Гроднаэнерга».

Энергетыкі заўсёды на вышыні

Спаборніцтвы праводзяцца з мэтай павышэння якасці і бяспекі выканання работ, праверкі прафесійнай падрыхтоўкі персаналу, а таксама дэманстрацыі перадавых метадаў і прыёмаў работы. Брыгады спаборнічалі на шасці этапах: праверка ведаў дзеючых правілаў і інструкцый, вызваленне ўмоўнага пацярпелага (манекена) ад дзеяння электрычнага току на жалезабетоннай апоры і аказанне яму даўрачэбнай дапамогі, падключэнне трохфазнага адгалінавання да ўводу ў жылы дом, тэхнічнае абслугоўванне раз’яднальніка на апоры з прымяненнем грузападымальнага механізму, замена дэфектнага прахаднога ізалятара, тушэнне пажару на камплектнай трансфарматарнай падстанцыі. На ўсіх этапах судзейская камісія выстаўляла камандам балы, а вынікі за кожны дзень былі адлюстраваны на экране спаборніцтваў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *