
На пасяджэнні 23 мая дэпутаты разгледзелі пытанне аб дэкрэце Прэзідэнта ад 10 мая 2019 года № 3 «Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй».
Дэкрэт выдадзены з мэтай узмацнення мер адказнасці за карупцыйныя злачынствы. Згодна з дэкрэтам, асобы, асуджаныя за іх учыненне, не падлягаюць прадстаўленню да ўмоўна-датэрміновага вызвалення або замены неадбытай часткі пакарання на больш мяккае.
Усяго ў парадак дня пасяджэння было ўключана 12 пытанняў. У першым чытанні разгледзелі папраўкі ў закон аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння. У другім – законапраект аб змяненні закона аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях.
БелТА