Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны

Афіцыйна

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Савет Міністраў Беларусі пастановай нумар 314 ад 21 мая 2019 года зацвердзіў комплекс мер па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы № 6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны».

У комплекс мер уваходзіць 40 мерапрыемстваў. У іх ліку – падтрыманне стабільнасці ў вытворчасці сельгаспрадукцыі ў аб’ёмах, якія гарантуюць харчовую бяспеку краіны. У прыватнасці, да канца 2020 года аб’ёмы вытворчасці малака ў краіне павінны дасягнуць 9 млн т у год, прадукцыі гадоўлі жывёлы і птушкі – 1,8 млн т. Прадукцыйнасць дойнага статка да 2020 года павінна скласці ў сельгасарганізацыях не менш за 6 т малака ад каровы ў год, на малочных комплексах прамысловага тыпу – не менш за 7 т. Акрамя таго, неабходна забяспечваць стварэнне высокапрадукцыйных сартоў сельгаскультур і іх укараненне ў вытворчасць. Таксама плануецца ўдасканальваць структуру пасяўных плошчаў з улікам глебава-кліматычных асаблівасцяў і спецыялізацыі рэгіёнаў у жывёлагадоўлі. Комплекс мер прадугледжвае абарону эканамічных інтарэсаў беларускіх вытворцаў сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання на ўнутраным і знешнім рынках. Таксама плануецца актуалізаваць галіновыя рэгламенты і нарматывы пры вытворчасці сельгаспрадукцыі з улікам мадэрнізацыі і інавацыйнага развіцця сельгасвытворчасці. Акрамя таго, трэба забяспечыць эфектыўнае развіццё сельгасарганізацый, у тым ліку ў 2020 годзе рост прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы павінен скласці 40 працэнтаў да 2015 года, узровень заработнай платы ў галіне – не ніжэй за ўзровень, што складваецца ў сярэднім у эканоміцы. Экспарт сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання да 2020 года павінен скласці $7 млрд. Комплекс мер уключае стымуляванне стварэння новых вытворчасцяў у сферы АПК, у тым ліку з прыцягненнем сродкаў замежных інвестараў. Плануецца пераход да дзяржаўнага рэгулявання цэн толькі на сельгаспрадукцыю, што закупляецца для рэспубліканскіх дзяржпатрэб. Акрамя таго, прадугледжваецца павышэнне на пастаяннай аснове дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва, што ствараюць камфортныя ўмовы для жыцця на тэрыторыі сельскай мясцовасці. Плануецца развіваць сацыяльную, інжынерную і транспартную інфраструктуру ў вёсцы.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *