Адказнасць за захаванасць веласіпедаў – абавязак уладальнікаў

Ахова правапарадку Важное

У летні перыяд адзначаецца значнае павелічэнне крадзяжоў веласіпедаў. У сувязі з гэтым на тэрыторыі Мінскай вобласці з 16 па 27 мая 2019 года праводзіцца акцыя «Прафілактыка вачыма дзяцей».

Па статыстыцы, амаль 70 % крадзяжоў веласіпедаў здзейснены шляхам свабоднага доступу. У пераважнай большасці выпадкаў пацярпелыя не забяспечваюць захаванасць іх маёмасці, пакідаюць  веласіпеды без нагляду ў пад’ездах шматкватэрных дамоў, на дваровай тэрыторыі. Памяшканні для веласіпедаў не заўсёды адпавядаюць умовам захоўвання, асабліва гэта датычыць падвальных памяшканняў шматкватэрных дамоў, дзе дзверы слаба ўмацаваны, выкарыстоўваюцца замкі, якія лёгка адкрываюцца шляхам націскання. Востра стаіць праблема пакідання веласіпедаў, дзіцячых калясак на лесвічных маршах, пляцоўках, у калідорах, што не толькі стварае перадумовы для крадзяжу, але і загрувашчвае месцы агульнага карыстання. Акрамя гэтага, часта пацярпелыя паведамляюць аб крадзяжы веласіпеда праз некалькі сутак пасля здарэння, што значна ўскладняе пошук злачынцы.

Інспекцыя па справах непаўналетніх нагадвае, што любое злачынства можна папярэдзіць, а выкананне наступных мер дапаможа зберагчы маёмасць і добры настрой. Рэкамендуем: мець у наяўнасці дакументы, якія пацвярджаюць факт пакупкі веласіпеда і ўтрымліваюць звесткі аб ім; перапісаць нумары дэталяў, зрабіць фотаздымак веласіпеда з мэтай яго ідэнтыфікацыі; не захоўваць веласіпед, дзіцячыя каляскі ў пад’ездах і на лесвічных пляцоўках, што ў адпаведнасці з п. 16.6 Правілаў карыстання, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў з’яўляецца парушэннем і цягне адказнасць па арт. 21.16 КоАП Рэспублікі Беларусь з накладаннем адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь у выпадку загрувашчвання; не пакідаць веласіпед на вуліцы, нават на непрацяглы час, карыстацца спецыяльнымі прыстасаваннямі блакіроўкі (фіксаваць трэба не толькі раму да якой-небудзь агароджы, але і адно з колаў); не набываць веласіпед у незнаёмых, пры адсутнасці дакументаў.

Стаўбцоўскі РАУС пераканаўча просіць грамадзян праяўляць пільнасць і прымаць меры да забеспячэння захаванасці сваёй маёмасці, своечасова паведамляць у дзяжурную частку міліцыі па тэлефоне 102 пра крадзяжы.

Інспекцыя па справах непаўналетніх Стаўбцоўскага РАУС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *