Выезды ў гаспадаркі прадоўжацца да лістапада

Соцыум

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Гэтымі днямі па заяўцы ААТ «Вішнявецкі-агра» беспрацоўныя і тыя, хто жадае падзарабіць, выязджаюць на ўборку камянёў.

На даны момант гэты від аплатных грамадскіх работ, прапанаваных гараджанам, застаецца найбольш запатрабаваным. Раней былі пераборка бульбы, абрэзка і пабелка саду.

– Выезд на аплатныя грамадскія работы ажыццяўляецца штодзень, пачынаючы з 12 сакавіка, – зазначае галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла Жэбіт. – Колькасць жадаючых вагаецца ад 10 да 15 чалавек, а калі ад сельгасвытворцаў паступае не адна, а некалькі заявак, то набіраецца і да 30 чалавек. Сярод іх не толькі беспрацоўныя, але і пенсіянеры, якія хочуць падзарабіць.

Людміла Жэбіт падкрэслівае, што дастаўка на месца працы і назад арганізоўваецца за кошт упраўлення.

Аплатныя грамадскія работы фактычна прадоўжацца да лістапада. У летні перыяд фронт работ найбольш будзе звязаны з доглядам пасеваў, восенню – з уборкай ураджаю.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *