Энергетыкі – на заключным этапе

Важное Эканомiка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Згодна з графікам ажыццяўляецца рэканструкцыя сетак і аб’ектаў энергазабеспячэння ў Новым Свержані. Праект выйшаў на трэці, заключны, этап, у ліпені-жніўні бягучага года плануецца яго завяршэнне.

Як адзначыў начальнік Стаўбцоўскага РЭС Віктар Пракаповіч, паралельна з будаўніцтвам новых сетак і трансфарматарных падстанцый ідзе пераключэнне спажыўцоў.

У бягучым годзе здадзены ў эксплуатацыю пасля рэканструкцыі сеткі 0,4 кВ і дзве новыя трансфарматарныя падстанцыі ў Ячным. На даны момант праектуецца замена сетак і падстанцый у такіх населеных пунктах, як Вязавец, Крамец, Жыгалкі і Перакопаўшчына.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *