Больш за паўсотню заявак

Важное Моладзь Стаўбцоўшчыны

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У раённы камітэт БРСМ працягваюць паступаць заяўкі ад моладзі, якая жадае ў летні перыяд папрацаваць.

– На даны момант паступіла каля 50 заявак ад школьнікаў, і сярод іх нямала тых, хто ўжо працаваў у адным са студэнцкіх атрадаў у мінулым годзе, – зазначае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Каб працаўладкаваць усіх жадаючых, раённым камітэтам вядзецца актыўная работа з наймальнікамі. Сваю згоду прыняць студатрадаўцаў выказала, як і летась, кіраўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы (на яе базе будуць створаны тры атрады агульнай колькасцю 26 чалавек у ліпені і жніўні), а таксама Стаўбцоўскі АКС (атрад з сямі чалавек неабходны для азелянення горада і праполкі клумбаў у чэрвені), ААТ «Агранёманскі» (у ліпені і жніўні дадатковыя рабочыя рукі спатрэбяцца на збожжасушыльным комплексе). Не абыдзецца, безумоўна, без педагагічных атрадаў на базе аздараўленчага лагера «Нёман». Летась у іх на працягу чатырох змен працавалі больш за 40 чалавек.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *