Закладваюць сянаж з кансервантам

Главное Сельская гаспадарка

У ліку першых у раёне прыступілі да нарыхтоўкі кармоў для грамадскай жывёлы работнікі ААТ «Вішнявецкі-агра».  Сёлета ў гаспадарцы пад першы ўкос адведзена 1112 гектараў сенажацяў, якія папярэдне падкармілі азотам. Першыя тоны сенажу запрасавалі ў поліэтыленавую плёнку.  Плануюць за ўвесь перыяд корманарыхтовак закласці па такой тэхналогіі да тысячы тон пажыўнага і якаснага травянога корму. У сянажныя траншэі разлічваюць затрамбаваць з першага ўкосу мінімум чатыры тысячы тон.

Ідзе нарыхтоўка кармоў

– Увесь сянаж закладваем з прымяненнем біялагічнага кансерванту, – гаворыць дырэктар Іван Краўчук. – Нашы працаўнікі належным чынам падрыхтавалі ўсе траншэі – ачысцілі іх, пабялілі. Травы, асабліва злакавыя, у гэтым годзе не надта ўраджайныя. Затое пасевы люцэрны радуюць. Пасля дажджоў трава прыбавіла ў росце.

Правярае вільготнасць сенажу галоўны аграном Святлана Макавецкая

Кіпіць работа на палетках. Пасля таго як корманарыхтоўшчыкі скосяць сеяную траву, тэхніка пераедзе ў пойму Нёмана, дзе налічваецца каля 300 гектараў натуральнай лугавой травы. Ёсць магчымасць папоўніць запасы кармоў з нізкіх і забалочаных месцаў.

Механізатар Мікалай Ажгірэвіч

Першай закладвалі сянажную траншэю на МТК «Вішнявец». На касавіцы задзейнічаны два кормаўборачныя комплексы. На падборы і здрабненні правяленай зялёнай масы шчыруюць Максім Паплаўскі і Анатолій Мархель. Косяць траву Віталій Шода і Мікалай Ажгірэвіч. На трактары ў счэпе з граблямі рупяцца Леанід Станкевіч і Аляксандр Рачок. Трамбуюць зялёную масу пагрузчыкамі Сяргей Пашкевіч і Валерый Ясенка. На адвозцы травы ад камбайнаў штодзень задзейнічана сем-восем адзінак тэхнікі – аўтасамазвалы і трактары з прычэпамі.

Добры настрой у вадзіцеля Міхаіла Астравуха і камбайнера Максіма Паплаўскага

Пасля скошвання травы вызваленыя ўчасткі сенажацяў адразу ж падкормліваюцца.

– Першы ўкос не будзе асабліва багатым на травяныя кармы, таму робім усё для таго, каб даць рост другому, а затым і трэцяму, – падводзіць вынік кіраўнік. – Настрой у цэлым аптымістычны. Спадзяёмся, што справімся з заданнем і нарыхтуем неабходную колькасць кармоў. Пасеяна 1100 гектараў кукурузы, з якіх 197 гектараў адведзена на зерне, астатняя плошча – пад уборку зялёнай масы на сілас.

Механізатар Анатолій Мархель

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

1 комментарий по теме “Закладваюць сянаж з кансервантам

  1. Кормозаготовка это такой же ответственный этап в работе крестьян как и посевная, ведь сколько кормов и какого качества заготовишь, такой результат работы будет в осенне зимний период. Поэтому сейчас залаживается база будущих привесов и надоев, а соответственно и доходов

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *