На сваёй зямлі

Важное Год малой родины

У Год малой радзімы прыемна пісаць пра тых людзей, хто свае таленты і прафесіянальныя ўменні рэалізуе на роднай зямлі. У ліку іх настаўніца Дзераўнянскай сярэдняй школы Ганна Філіповіч.

Ганна Іванаўна працуе ў сваёй роднай школе. Ды як працуе! Настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі паспяхова валодае сучаснымі педагагічнымі тэхналогіямі, зацікаўлена іх выкарыстоўвае на ўроках. Тэхналогія крытычнага мыслення дапамагае школьнікам вучыцца думаць,  аналізаваць, творча падыходзіць да ўрока, засвойваць матэрыял з уласным поглядам, з адказнасцю за вынікі навучання. Інфармацыйныя тэхналогіі дапамагаюць умець карыстацца матэрыялам, знаходзіць яго для ўрока, вучыцца мабільнасці, камунікабельнасці. Вучні ўдзячны сваёй настаўніцы за тыя глыбокія веды, што атрымаліваюць на ўроках роднай мовы і літаратуры, якія дапамагаюць ім на высокія балы здаваць цэнтралізаванае тэсціраванне. Для Ганны Іванаўны іх вынікі – стымул удасканальвацца ў сваёй прафесіі, не прапускаць нічога новага, авалодваць навацыямі і аддаваць гэта дзецям. Настаўнікам прыемна, што сельская навучальная ўстанова не саступае сталічным гімназіям па падрыхтоўцы вучняў. У Дзераўнянскай сярэдняй школе высокі працэнт паступленняў выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы на бюджэтную форму навучання.

Прыемна адзначыць, што ў Дзераўнянскай школе працуе і родная сястра Ганны Іванаўны – Ірына Бець. Ірына Іванаўна – настаўнік пачатковых класаў. І гэтак жа сваёй працай, адносінамі да дзяцей пацвердзіла, што прафесію выбрала не выпадкова, і таксама славіць родную школу сваімі талентамі.

Святлана ЖЫБУЛЬ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *