У школьнікаў раёна, якія выязджаюць на экскурсіі за межы раёна, сёння найбольш запатрабаваны спартыўныя збудаванні.
Наведванне знакамітага комплексу «Мінск-Арэна», аквапаркаў у Кобрыне і Маладзечне – гэта, бадай, тое, што асабліва падабаецца дзецям. «Ва ўсесезонным аквапарку ў іх дух захоплівае ад водных забаў і купання ў басейне, а на шматфункцыянальнай Мінск-Арэне адрэналін выкідваецца ў кроў ад катання на каньках. Канькі выдзяляюцца сучасныя, іх удосталь любых памераў, – расказала вядучы спецыяліст службы аддзела перавозак аўтапарка № 17 Леаніда Высоцкая. – У дзяцей, асабліва сельскіх, неперадаваемыя ўражанні пакідае і знаёмства з велатрэкамі, бегавымі дарожкамі і іншымі магчымасцямі сусветнага ўзроўню, якія мае гэты аб’ект».
Таццяна ПЯТКЕВІЧ