Адно «не наша» ачко

Нумары Спорт

Баскетбол – гульня дынамічная. Лік сустрэчы нават на працягу адной мінуты можа мяняцца некалькі разоў. І ўсё ж шчасце перамогі нярэдка залежыць нават ад аднаго трапнага кідка ў баскетбольнае кальцо. Таму крыўдна было нашым юным баскетбалісткам, што зыход фінальнай сустрэчы першынства Мінскай вобласці з камандай Барысава вырашыўся не на іх карысць. Усяго адно ачко ўступілі стаўбчане гаспадарам пляцоўкі.

Увогуле ж дзяўчаты заслугоўваюць пахвальнага слова. Зборная нашага раёна, якую трэніруе Валерый Кузняцоў, укамплектаваная вучаніцамі Коласаўскай сярэдняй школы, змагалася на роўных і з перавагай над калектывамі гарадоў, дзе працуюць спецыялізаваныя аддзяленні баскетбола.

Нагадаем, што Наваколасава наогул можна лічыць цэнтрам баскетбола ў раёне. Жаночая каманда Стаўбцоўшчыны выязджае на трэніроўкі ў гэты пасёлак, дзе ёсць добрая спартыўная база і вопытны трэнер Валерый Кузняцоў. І штогод стаўбчанкі становяцца прызёрамі абласных турніраў. Добра што ёсць і надзейны рэзерв.

Ф. ФЯДОТАЎ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *