Юныя майстры «малога мяча»

Нумары Спорт

У спартыўнай зале ФАКа ў Дзераўной «скрыжавалі» ракеткі юныя майстры настольнага тэніса, якія спаборнічалі ў адкрытым камандным першынстве ДУ «ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна». Змагаліся за кубкі пераможцаў, медалі і індывідуальныя прызы, акрамя тэнісістаў ДЮСШ, 7 камандаў са школ раёна.

У выніку захапляльнай барацьбы ў фінале сустрэліся каманды Дзераўнянскай і Шашкоўскай сярэдніх школ. Перамогу святкавалі тэнісісты з Шашкоў, дзераўнянцы – другія. У сустрэчы за трэцяе месца калектыў з Аталезі перамог другую каманду Дзераўной.

Акрамя калектываў-прызёраў адзначаны і лепшыя ігракі ва ўзроставых групах. Імі сталі Ілья Супрановіч (Дзераўнянская СШ), Дзіяна Коршун і Настасся Губар (Налібацкая СШ), Яўген Пазняк (ДЮСШ). Прызамі сімпатый гледачоў заахвочаны Алег Высоцкі (Аталезская СШ) і Мілана Чарнец (ДЮСШ).

Дырэкцыя ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна выказвае падзяку работнікам Дзераўнянскага ФАКа за аказаную дапамогу ў правядзенні спаборніцтваў.

Ф. ФЯДОТАЎ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *