Пецярбургская вясна

Культура Нумары

Ніводная паездка народнага духавога аркестра «Віціны» раённага Цэнтра культуры на конкурсы за межы рэспублікі не бывае без адзнак журы. І на гэты раз аркестр адправіўся ў Санкт-Пецярбург на міжнародны конкурс музычна-мастацкай творчасці і выканальніцкага майстэрства «Пецярбургская вясна» 2014 года. Ажыццявіць гэтую паездку дапамог раённы выканаўчы камітэт, выдзеліўшы транспарт. Як знак удзячнасці за гэта калектыў прывёз у раён важкія ўзнагароды.

У гэтым прэстыжным конкурсе прымалі ўдзел звыш 400 салістаў і больш за 90 творчых калектываў з дзевяці краін. У склад журы конкурсу ўвайшлі вядомыя дзеячы мастацтваў, лаўрэаты міжнародных конкурсаў, прафесары музыкі. Стаўбцоўскі аркестр «Віціны», дырыжорам і кіраўніком якога многія гады нязменна з’яўляецца настаўнік Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Уладзімір Нічыпаровіч, журы прызнаны неперасягнутым у сваім майстэрстве і аддало яму лаўрэацкі дыплом І ступені. Яшчэ адным дыпломам –  ІІ ступені – узнагароджаны квартэт трубачоў «Васілёк» у складзе Андрэя Хадзічэнкі, Алега Стомы, Аляксея Горлава і Дзяніса Базыльчыка.

Што можна сказаць на такі поспех? Толькі прызнаць, што народны аркестр «Віціны» – жамчужына Стаўбцоўшчыны, і дай Бог яму і надалей жыць яркім творчым жыццём.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *