Нецвярозыя вяскоўцы пагражалі міліцыянеру

Ахова правапарадку Главное

У аператыўна-дзяжурную службу райаддзела міліцыі паступіла інфармацыя з бальніцы, што ў вёсцы Вязавец адбыўся канфлікт і патрэбна медыцынская дапамога.

На месца здарэння быў накіраваны ўчастковы інспектар, які высветліў, што 32-гадовы пацярпелы выпіваў з суседам і яго двума сынамі, потым паміж імі адбыўся канфлікт, у выніку якога вясковец атрымаў нажавое раненне рукі. Пацярпелага забрала «хуткая», а ўчастковы інспектар застаўся з нецвярозай кампаніяй, чакаючы прыезду следча-аператыўнай групы.

Пачалося з нецэнзурнай лаянкі, пагроз у адрас міліцыянера і заявы: маўляў, яны самі ў стане разабрацца са сваімі праблемамі. Просьбы заспакоіцца яшчэ больш узбудзілі нецвярозае трыа. Самы старэйшы мужчына пабег да дома і хутка з’явіўся на сельскай вуліцы з сахаром у руках. Адзін з нападнікаў спрабаваў стукнуць участковага, а другі, у руках каторага была металічная труба, стаў біць ёй па службовай аўтамашыне. Старшы лейтэнант міліцыі вымушаны быў зрабіць папераджальныя стрэлы…

Калегі, якія падаспелі, аказалі дапамогу ў затрыманні 56-гадовага бацькі і яго сыноў, 26 і 30 гадоў. Цяпер яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У іх дзеяннях ёсць прыкметы састава злачынства, якое прадугледжана артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Насілле або пагроза прымянення насілля ў адносінах да супрацоўніка ўнутраных спраў цягне пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да шасці гадоў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *