Свой радок у біяграфію маладосці

Важное Моладзь Стаўбцоўшчыны

Ветэранаў студатрадаўскага руху запрашаюць прыняць удзел у акцыі БРСМ «Біяграфія маладосці нашай», якая дапаможа стварыць летапіс гэтага руху ад моманту зараджэння ў 1963 годзе і да цяперашняга часу.

Студатрадаўскі рух – гэта не абстрактнае паняцце, гэта жыццё і лёс кожнага яго ўдзельніка, будучае моладзі. Праз гісторыі людзей, якія ў розныя часы працавалі ў студэнцкіх атрадах, магчыма перадаць этапы развіцця краіны і дух часу.

– Запрашаем ветэранаў студатрадаўскага руху падзяліцца сваімі ўспамінамі, фотаздымкамі, відэаматэрыяламі. Будзем удзячны тым, у каго засталіся ў дамашнім архіве медалі і курткі-«байцоўкі», – заклікаюць у раённым камітэце БРСМ.

У Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі вырашылі, што ўсе гэтыя матэрыялы паслужаць асновай для напісання кнігі. Плануецца, што яна пабачыць свет ужо ў гэтым годзе. Матэрыялы просяць прыносіць або накіроўваць у раённы камітэт БРСМ ці ў Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў (г. Мінск, вуліца Карла Маркса, 40).



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *