Пра бяспеку – з першых дзён жыцця

Ахова правапарадку Важное

Выратавальнікі раёна пабывалі ў радзільным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы, каб нагадаць жанчынам, якія нядаўна нарадзілі (некаторыя з іх упершыню сталі матулямі), што захаванне бяспекі дзяцей пачынаецца з першых дзён іх жыцця.

Акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!» завітала ў радзільнае аддзяленне

Ужо стала прывычным з’яўленне работнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях у гандлёвых цэнтрах і іншых месцах масавага знаходжання ў нашым горадзе, у працоўных калектывах, на бацькоўскіх сходах. Гэтыя сустрэчы праходзяць у рамках прафілактычнай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!». Але, калі людзі ў форме дабраліся і да радзільнага аддзялення, то адразу ўзнік некаторы перапалох. Праўда, хутка ўсё стала на свае месцы.

Старшы інспектар Вольга Салей павіншавала маладых бацькоў, у сем’ях якіх адбылося папаўненне, і параіла рабіць усё магчымае, каб дзіця расло ў бяспечных умовах, вучылася спазнаваць свет без слёз і траўмаў. Да гэтых пажаданняў далучылася і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Віслаўская. Яны перадалі бацькам падарункі з лагатыпам акцыі, тэматычныя буклеты і памяткі.

А начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Надзея Картузава надала гэтаму візіту ўрачысты настрой – непасрэдна ў радзільным аддзяленні ўручыла бацькам пасведчанні аб нараджэнні дзяцей.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *