Матуля дома, але… нецвярозая

Ахова правапарадку Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Інспекцыя нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з членамі аглядавых камісій раёна працягвае наведваць сем’і, у якіх становішча дзяцей прызнана сацыяльна небяспечным, і, адначасова, працуе з мэтай выяўлення сямейнай нядобранадзейнасці на ранніх этапах.

У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў у домаўладанні грамадзянкі Н., з якой пражывае непаўналетняе дзіця, парушэнні правілаў пажарнай бяспекі не выяўлены, аднак жанчына знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення, курыла ў доме… З ёю праведзены гутарка і супрацьпажарны інструктаж. Спадзяёмся, што прыход аўтарытэтнай камісіі стане дзейснай мерай для таго, каб становішча выправілася і пражыванне дзіцяці было бяспечным.

У домаўладанні грамадзяніна Я. знойдзены шэраг парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі ва ўстройстве пячнога ацяплення. Яму дадзены рэкамендацыі, як выправіць недахопы. Аднак рэакцыя ў адказ была, мякка кажучы, не зусім адэкватнай. У выпадку неўхілення парушэнняў у вызначаныя тэрміны  ўласнік дома будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці (у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 23.56 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжаны штрафныя санкцыі ў памеры да 30 базавых велічынь).

Варта адзначыць і станоўчыя вынікі ў прафілактычнай рабоце, якая накіравана на стварэнне бяспечных умоў пражывання непаўналетніх. У адным з домаўладанняў, дзе пабывала рэйдавая камісія, на працягу тыдня былі ўхілены практычна ўсе выяўленыя парушэнні правілаў пажарнай бяспекі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *