Стас Войніч і яго выклік лёсу

Соцыум

Сярод удзельнікаў абласнога конкурсу «Малады дырэктар» быў кіраўнік ДУА «Аталезскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа» Станіслаў Войніч. Станіслаў Эдуардавіч заняў пасаду дырэктара ў верасні 2018 года. У раёне і вобласці  яго ведаюць не толькі як дырэктара школы, але яшчэ і як вядучага ўрачыстых мерапрыемстваў, спартсмена, лепшага  важатага.

Конкурс «Малады дырэктар»  праводзіцца з мэтай фарміравання пазітыўнага сацыяльнага і прафесійнага іміджу кіраўніка ўстановы адукацыі. Асноўным патрабаваннем да ўдзельнікаў конкурсу з’яўляецца стаж кіраўніцкай дзейнасці да пяці гадоў. Дырэктараў чакалі два этапы выпрабаванняў. На першым, завочным, этапе кіраўнікі павінны былі прадставіць пpaгpaму развіцця сваёй установы адукацыi і відэакейс «Я дырэктар». Відэаролікі былі  размешчаны на сайце Miнскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, і кожны зацікаўлены мог прагаласаваць за той відэакейс, што яму спадабаўся. Другі этап уключаў тэсціраванне, якое вызначыла ўзровень псіхолага-педагагічнай і навукова-метадычнай падрыхтоўкі ўдзельнікаў конкурсу. Успамінаючы выпрабаванне, Станіслаў Эдуардавіч адзначыў, што пытанні былі нескладаныя, самае лёгкае – што такое канікулы. Затым адбыліся пасяджэнне клуба дырэктараў і інтэрактыўны міні-педсавет, дзе абмяркоўваліся актуальныя  пытанні развіцця  сучаснай сістэмы адукацыі. Па выніках чатырох конкурсных выпрабаванняў у фінал выйшлі пяць дырэктараў, сярод якіх – і Станіслаў Войніч. Апошні дзень выпрабаванняў быў самы цікавы і эмацыянальна напружаны. Падтрымаць удзельнікаў  конкурсу прыехалі прадстаўнікі з розных рэгіёнаў.  Фінальны конкурс «Упраўленчы паядынак» уключаў выступленні канкурсантаў як у ролі спікера, так і апанента на прапанаваную тэму. Па рашэнні журы  Станіслаў Войніч заняў другое месца. Разважаючы аб выніках конкурсу, ён сказаў: «Гэты конкурс не толькі даў мне станоўчыя эмоцыі, але і дапамог набыць вопыт у кіраўніцкай дзейнасці, назапасіць веды па псіхалогіі, топ-менеджменце,  заняцца самаразвіццём».

Для Станіслава няма перашкод, ён з лёгкасцю прымае выклік лёсу. Так здарылася, што адначасова з конкурсам «Малады дырэктар» ён стаў удзельнікам праекта на канале АНТ «Спорт-фактар», прымеркаванага да ІІ Еўрапейскіх гульняў. На кастынг яго пазваў сябар, які, на жаль, не трапіў у запаветную пяцёрку. 150 тэлегледачоў дэманстравалі свае фізічныя і артыстычныя здольнасці, уменне трымацца на камеру. Па нарматывам  у Станіслава сярэдні паказчык, але яго пачуццё гумару, творчасць, крэатыўны падыход, пазітыўны настрой дапамаглі хутка ўсталяваць паразуменне з членамі журы.

Расказваючы пра ўдзел у праекце, Станіслаў Войніч адзначыў: «Самае галоўнае не перамога і медалі, а тое што наша каманда ідэальна склалася. Мы пабывалі на розных спартыўных аб’ектах нашай рэспублікі, атрымалі станоўчыя эмоцыі, сталі сапраўднымі сябрамі на ўсё жыццё».

Станіслаў займаецца спор-там, аддаючы перавагу веласіпеднаму турызму. Ён вандраваў па краінах Еўропы, цяпер марыць аб’ехаць усю Беларусь і звяртае ўвагу на тое, што кожны павінен дасканала ведаць сваю малую радзіму. Час не стаіць на месцы, і малады дырэктар не паспявае здзейсніць задуманае, таму Станіслаў перасеў на больш зручны для  яго від транспарту – матацыкл.

Пажадаем поспехаў ва ўсіх яго пачынаннях, і няхай узнагарода знойдзе свайго героя.

Яўгенія СЛЕСАРЧЫК, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *