Сёння ў добраўпарадкаванні Стоўбцаў і сельскіх населеных пунктаў раёна бяруць удзел140 суб’ектаў гаспадарання. Такі падыход практыкуецца не першы год, і ён паказаў сваю эфектыўнасць.
За кожным з гэтых суб’ектаў гаспадарання, згодна з рашэннем раённага выканаўчага камітэта № 364 ад 30.03.2018, замацаваны тэрыторыі, аб’екты і вуліцы г. Стоўбцы і Стаўбцоўскага раёна. На нядаўнім пасяджэнні райвыканкама разгледжана якасць выканання гэтага рашэння, і, акрамя таго, з улікам праведзеных маніторынгаў унесены ў яго некаторыя змяненні і дапаўненні.
З прэзентацыяй па даным пытанні выступіў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Ігар Кунцэвіч.
Развіваючы тэму, неабходна звярнуцца да рэспубліканскага семінара «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны», які праходзіў у кастрычніку 2017 года і на якім Прэзідэнт краіны дакладна акрэсліў як асноўныя праблемы ў добраўпарадкаванні, так і патэнцыяльныя спосабы яго ажыццяўлення. «Нельга дапусціць безадказнасці пры навядзенні парадку ў населеных пунктах. Работа па добраўпарадкаванні нашых гарадоў і вёсак – гэта задача не толькі камунальнікаў. У нас школы, заводы, фабрыкі, проста прыватныя прадпрыемствы размешчаны на ўчастку зямлі, у кожным гарадскім квартале. Дык замацуйце за імі тэрыторыі, і няхай яны там пастаянна наводзяць парадак», – заклікаў Прэзідэнт.
Даная ўстаноўка рэалізавана на Стаўбцоўшчыне праз вышэйназванае рашэнне райвыканкама. Ход яго выканання кантралюе санітарная служба. У раёне вызначаны другі і чацвёрты чацвер месяца, якія лічацца санітарнымі днямі.

Большасць прадпрыемстваў і арганізацый раёна з усёй адказнасцю падыходзяць да навядзення парадку на замацаваных вуліцах, знаходзяць магчымасць, нягледзячы на напружаны вытворчы рытм, своечасова накіроўваць на іх уборку работнікаў і неабходную тэхніку. Сярод іх – Стаўбцоўскія электрычныя сеткі (дырэктар У. В. Рублеўскі), Стаўбцоўская ПМК (А. М. Пашкевіч), мясакансервавы камбінат (Р. Б. Бурдукевіч), лясгас (Г. В. Кажушка), ЦРБ (С. З. Глебка), райаддзел па надзвычайных сітуацыях (В. В. Ілюшын), Стоўбцыгаз (І. В. Шпілеўскі), хлебапрыёмнае прадпрыемства (М. В. Пуляк), Стаўбцоўскі ўчастак Валожынскага філіяла ДП «Мінскаблпаліва» (В. П. Янушкевіч), упраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама (Л. М. Стонька), ДБУ № 29 (С. І. Лысы), аўтапарк № 17 (І. М. Бычкевіч), Стоўбцыгазбуд (Д. А. Кудрэвіч), Стаўбцоўскі філіял Гарадзейскага цукровага камбіната (Я. Я. Буйніцкі).

Варта вылучыць і прыватныя прадпрыемствы, якія не стаяць убаку і актыўна займаюцца пытаннямі навядзення парадку на замацаваных тэрыторыях. Гэта «НадеждаТоргПлюс» (Т. Н. Яўсейчык), «Лана-Торг» (А. С. Шпадарук), «ЛАТ-ТЕХ» (А. П. Латушка), «Ванисторг» (В. М. Сазановіч), «Явар Плюс» (В. І. Шэга), «Мікафлора» (А. Д. Астрэйка), «ТулейкаТорг» (І. А. Тулейка), «Джэмторг» (В. А. Турко), «Нёман-альфа» (Г. А. Сей).
Адзначаны ўклад такіх індывідуальных прадпрымальнікаў, як І. С. Пяткевіч, А. А. Шкода, Д. А. Сотнікаў, С. І. Клімовіч, Ю. В. Сінянкоў, І. А. Каспяровіч, С. А. Лапко, Д. А. Пальчэўскі, В. Х. Мышко, А. А. Сазон, В. В. Сагайдакевіч.

На даны момант найбольш актуальныя задачы – гэта своечасовае абкошванне тэрыторый і вуліц, уборка ад вулічнага змёту. У гэтым плане ўказана на недастатковую работу кіраўніцтву філіяла «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, райспажыўтаварыства, ДРБУ № 135, Стаўбцоўскага АКС, ПМК-233, рамонтна-механічных майстэрань станцыі Стоўбцы, ДЮСШ, гандлёвага цэнтра «Арманда», прадпрыемстваў – «Агранёманскі», «Аграмашзапчастка», «Фрэор Рэфрыгерайшн», «СлаўАўталюкс», «Колас Лагістык», а таксама індывідуальнаму прадпрымальніку В. В. Жыбуль.

Ацэнку таму, як вядзецца работа па навядзенні парадку, можа даць і кожны з нас. Калі ідзеш па чыстай вуліцы, то і настрой адпаведны, стваральны.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ