«Полымя міру» ў Мінскай вобласці

Важное Спорт

У сувязі з правядзеннем з 21 па 30 чэрвеня ў г. Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў – 2019 па тэрыторыі Мінскай вобласці з 11 чэрвеня пройдзе эстафета факельнага агня «Полымя міру».

Старт будзе дадзены ў г. Салігорску (11 чэрвеня), адтуль факеланосцы накіруюцца ў г. Нясвіж (12 чэрвеня), дзе наведаюць гарадскую ратушу і палацава-паркавы комплекс. Затым – г. Барысаў, г. Жодзіна (13 чэрвеня), Лагойскі раён, мемарыял «Хатынь» (14 чэрвеня), г. Маладзечна (15 чэрвеня), г. Заслаўе (16 чэрвеня).

На мемарыяле «Курган Славы» (16 чэрвеня, 16.00) з удзелам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь С. М. Румаса адбудзецца ўрачыстая перадача эстафеты г. Мінску. 21 чэрвеня – адкрыццё ІІ Еўрапейскіх гульняў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *