Новая аптэка для стаўбчан

Важное Медыцына

Па просьбе жыхароў г. Стоўбцы па вул. Падлеснай, д. 1, у будынку магазіна № 2 «Оптовик» гасцінна расчыніла дзверы адна з аптэк РУП «Мінская фармацыя».

Новую аптэку наведала намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая. Жанна Мікалаеўна пазнаёмілася з умовамі працы фармацэўта, з асартыментам лекавых сродкаў. Першыя наведвальнікі медустановы выказалі словы ўдзячнасці мясцовай уладзе за разуменне, клопат і ўвагу да іх просьбы, бо, сапраўды, пажылому чалавеку дайсці ў цэнтр горада па лекі – задача не з лёгкіх. У даным раёне горада размешчана шмат прамысловых прадпрыемстваў. Таму, улічваючы ўсе абставіны, раённы выканаўчы камітэт пайшоў насустрач просьбам насельніцтва.

У аптэцы прадстаўлены шырокі выбар лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння, касметыкі, сродкаў гігіены. Як зазначыла фармацэўт аптэкі Ганна Грышан, попыт насельніцтва вывучаецца з першых дзён работы, і, безумоўна, асартымент з лекавых сродкаў будзе папаўняцца.

Аптэка працуе ў зручны для наведвальнікаў час: з 10.00 да 18.00, 13.30-14.00 – абед, нядзеля, панядзелак – выхадныя.

Аптэка для стаўбчан у крокавай даступнасці адкрыта.

Нэлі АСТРЭЙКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *