Трапныя і спрытныя

Главное Сельская гаспадарка

На базе УА «Слуцкі дзяржаўны каледж» прайшла ХІІІ абласная спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу, прысвечаная 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі і 75-годдзю вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Каманда Стаўбцоўскага раёна

Удзельнічала ў спаборніцтвах і каманда Стаўбцоўскага райкама  прафсаюза работнікаў АПК. Сельскія спартсмены паказвалі сваё майстэрства ў гіравым спорце, валейболе, настольным тэнісе, лёгкай атлетыцы, плаванні, кулявой стральбе і дартсе. Як адзначыла старшыня райкама прафсаюза  работнікаў АПК Тамара Калошыч, выступілі добра і занялі чацвёртае агульнакаманднае месца. Дыпломам абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і медалём за другое месца ў агульным асабістым заліку ўзнагароджаны першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзій Шыманец. Вызначыўся ў спаборніцтвах па плаванні механізатар ААТ «Жацерава» Максім Леўкавец, які паказаў высокі вынік і падняўся на другую прыступку п’едэстала. У прызёрах, занялі трэція месцы, валейбалісты і каманда па настольным тэнісе. Спрытныя спартсмены атрымалі дыпломы.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *