Першы ў раёне студэнцкі атрад –педагагічны

Важное Моладзь Стаўбцоўшчыны

У першы дзень лета на Стаўбцоўшчыне пачаў работу першы ў сёлетнім працоўным семестры педагагічны студэнцкі атрад. У гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ён носіць імя вядомага кіраўніка партызанскага руху, Героя Савецкага Саюза У. З. Царука.

Па добрай традыцыі педагагічны студэнцкі атрад імя У. З. Царука дзейнічае на базе ДУА «Аздараўленчы лагер «Нёман» Стаўбцоўскага раёна». У атрадзе – сем маладых педагогаў.

– Практычна ўсе ў педагагічным студэнцкім атрадзе не першы раз, – адзначае  яго камандзір, старшы выхавацель лагера «Нёман» Вольга Куліч. – Камісар атрада – Ірына Чуйко, якая была яго камандзірам у мінулым годзе. У складзе атрада і Марыя Пархімовіч, педагог-арганізатар  лагера. Настрой ва ўсіх – выдатны. Рыхтуемся да адкрыцця першай змены.

Адзначым, што напрыканцы мая ў раённым выканаўчым камітэце прайшло адкрыццё трэцяга працоўнага семестра на Стаўбцоўшчыне. Пуцёўкі членам студатрадаўскага руху (а ён будзе прадстаўлены трыма педагагічнымі студэнцкімі атрадамі, двума сэрвіснымі атрадамі) уручыла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святлана Жыбуль. Пажаданні моладзі – быць мэтанакіраванымі, настойлівымі, дастойнымі нашчадкамі тых, хто абараняў у гады вайны нашу Радзіму.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *