Аперацыя «Мак» супраць наркотыкаў

Ахова правапарадку Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У перыяд з 1 чэрвеня па 15 верасня 2019 года на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна праходзіць спецыяльная праграма «Мак». Асноўнай мэтай данай акцыі з’яўляецца недапушчэнне ўжывання і вырошчвання наркотыкаў расліннага паходжання на тэрыторыі раёна.

Мак і каноплі аднесены да забароненых раслін, за пасеў і вырошчванне якіх устаноўлена адміністрацыйная і крымінальная адказнасць у выглядзе папярэджання ці накладання штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.

Па арт. 329 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжваецца арышт да шасці месяцаў ці абмежаванне волі тэрмінам да трох гадоў за пасеў ці вырошчванне з мэтай збыту ці вырабу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў.

Усіх, каму  вядома аб фактах захоўвання, вырабу, збыту ці ўжывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў, а таксама вырошчвання маку і канопляў, просім паведаміць аб гэтым у РАУС па тэлефонах: 5-11-71, 5-11-98. Ананімнасць гарантуецца.

Яўген КУРЫЛА, старшы оперупаўнаважаны райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *