«Полымя міру» – у Нясвіжы

2 Европейские игры Важное Спорт

12 чэрвеня Нясвіж сустрэў удзельнікаў эстафеты агню «Полымя міру»  ІІ Еўрапейскіх гульняў – 2019.

На Ратушнай плошчы іх цёпла віталі жыхары горада і прадстаўнікі кіраўніцтва Нясвіжскага райвыканкама. Кульмінацыйным момантам свята спорту і дружбы стала ўрачыстая цырымонія запальвання агню «Полымя міру», які пранеслі па самых значных месцах горада Нясвіжа. Удзел у эстафеце прынялі прадстаўнікі культуры, спорту, грамадскіх і міжнародных арганізацый.

Факел пранеслі кіраўнік эстафеты агню «Полымя міру» Вольга Рыбачонак, беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з 2011 года па 2014 год, намеснік старшыні ГА «Беларускі саюз жанчын», старшыня арганізацыі ветэранаў ААТ «ААБ Беларусбанк» Надзея Ермакова, мастацкі кіраўнік і саліст калектыву «Чысты голас», лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Валерый Прыгун, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2009 года, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь Міхаіл Сямёнаў, настаўнік фізічнай культуры Нясвіжскай гімназіі Таццяна Цярпіцкая, пасол Турэцкай Рэспублікі спадарыня Кезбан Нілвана Дарама, дырэктар дзіцячага хоспісу, персона года–2018 Анна Гарчакова, кіраўнік прадстаўніцтва міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусі спадар Зейнал Гаджыеў. Завяршыў эстафету ў палацава-паркавым комплексе беларускі акцёр тэатра і кіно Алег Гарбуз.

Нагадаем, што агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў быў запалены 3 мая ў Рыме ў комплексе Ara Pacis Museum, дзе знаходзіцца вядомы помнік архітэктуры – Арка Міру. Затым беларускія альпіністы паднялі факел на вышэйшую кропку Еўропы – гару Манблан. У Еўропе «Полымя міру» наведала Славенію, Аўстрыю, Венгрыю, Чэхію, Славакію і Польшчу. У Беларусі эстафета агню пабывала ўжо ў Брэсцкай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях.

Н. ЛЕАНІДАВА, фота Наталлі ЯРМОШАНКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *