На станцыі Коласава быў смяротна траўміраваны 54-гадовы стаўбчанін

Ахова правапарадку Главное

У пятніцу, 7-га чэрвеня, каля 19.10 на чыгуначнай станцыі Коласава быў смяротна траўміраваны 54-гадовы стаўбчанін. 

Як патлумачылі ў раённым аддзеле Следчага камітэта, мужчына пераходзіў пуці і трапіў пад хуткі міжнародны поезд, што рухаўся па станцыі без прыпынку. Пацярпелы загінуў на месцы здарэння. Высвятляюцца абставіны яго гібелі.

Нагадваем, што чыгуначныя пуці адносяцца да зоны павышанай небяспекі, у сувязі з чым знаходжанне паблізу іх патрабуе павышанай увагі і асцярожнасці. Нельга хадзіць па рэйках і пераходзіць пуці ў неўстаноўленым месцы, у стане алкагольнага ап’янення.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *