ІІ Еўрапейскія гульні

2 Европейские игры Важное Спорт

image_pdfimage_print

З 21 па 30 чэрвеня 2019 года Рэспубліка Беларусь прыме ІІ Еўрапейскія гульні.

У іх рамках медалі будуць разыграны ў 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў васьмі відах спорту стануць кваліфікацыйнымі да ХХХІІ Алімпійскіх гульняў 2020 года ў г. Токіа. Спаборніцтвы па боксе і дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянатаў Еўропы.

Падчас правядзення гульняў чакаецца, што ў беларускую сталіцу прыедзе каля чатырох тысяч спартсменаў, каля дзвюх тысяч трэнераў і абслуговага персаналу. Абслугоўваць спаборніцтвы будуць 650 міжнародных, 410 нацыянальных суддзяў па спорце. У Мінску чакаюць больш за 1000 замежных прадстаўнікоў СМІ, 100 прэзідэнтаў, генеральных сакратароў еўрапейскіх федэрацый па відах спорту і міністраў спорту еўрапейскіх краін. Будуць задзейнічаны восем тысяч валанцёраў.

Спаборніцтвы ІІ Еўрапейскіх гульняў – 2019 пройдуць на найбуйнейшых спартыўных стадыёнах Мінска («Дынама», «Мінск-Арэна», «Чыжоўка-Арэна»).

На працягу 10 дзён, з 21 па 30 чэрвеня 2019 года, спартсмены разыграюць 200 камплектаў медалёў.

У перыяд работы гульняў арганізуюць фан-зоны. У дзённы час яны будуць выкарыстоўвацца як экраны для трансляцыі ІІ Еўрапейскіх гульняў, лепшых момантаў спартыўных спаборніцтваў і медальных цырымоній, у вячэрні час – як канцэртныя пляцоўкі.

Арганізацыя і правядзенне ІІ Еўрапейскіх гульняў з’яўляецца знакавай падзеяй у спартыўным жыцці Еўропы. Яно дазволіць умацаваць аўтарытэт і пацвердзціь рэпутацыю Рэспублікі Беларусь як сацыяльна арыентаванай дзяржавы, якая ўдзяляе шмат увагі прасоўванню алімпійскіх каштоўнасцяў, здаровага ладу жыцця, развіццю фізічнай культуры і спорту.

Эстафетны алімпійскі агонь «Полымя міру» ўжо ў Мінску.

З раскладам правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў можна пазнаёміцца на сайце раённай газеты «Прамень»: pramen-news.by.

Н. ЛЕАНІДАВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *