Алена Рослік 13 гадоў працуе на МТФ Барок» ААТ «Дзераўное»

Сельская гаспадарка

Алена Рослік працуе аператарам машыннага даення на МТФ Барок» ААТ «Дзераўное». Агульны стаж яе работы ў жывёлагадоўлі складае трынаццаць гадоў. Шчырая і працавітая, Алена Антонаўна пастаянна дабіваецца неблагіх паказчыкаў. З пачатку года надаіла ад кожнай каровы сваёй групы ў сярэднім 2629 кілаграмаў малака, што на 455 кілаграмаў больш, чым за адпаведны перыяд летась. Згодна з гэтым вынікам, яна займае сярод калег другое месца ў таварыстве. Алена Антонаўна мясцовая, з Заброддзя. Яе бацькі таксама завіхаліся ў жывёлагадоўлі. За добрасумленную працу Алена Рослік адзначана сёлета падзячным пісьмом райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і падарункам.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *