У пад’ездзе – міні-сад

Соцыум

image_pdfimage_print

Такую прыгажосць можна ўбачыць у трэцім пад’ездзе дома № 37 па вуліцы Свярдлова ў Стоўбцах.

На лесвічнай пляцоўцы кідаецца ў вочы металічная падстаўка для кветак, зробленая ў выглядзе вялікага сэрца. Сэрца – сімвал любові, адданасці і, безумоўна, сведчанне таго, што той, хто задумаў гэтую кампазіцыю, выконваў яе з душой.

Міні-сад расце прама на лесвічнай пляцоўцы

Так бы мовіць, мужчынскую частку работы ўзяў на сябе жыхар кватэры № 15 Рыгор Кароткін, а жаночую, звязаную з рассаджваннем пакаёвых кветак у гаршкі, –  яго суседка з кватэры № 18 Таццяна Гарановіч. Таццяна Уладзіміраўна вырошчвае шмат кветак у сваіх пакоях, таму з ахвотай падзялілася тым, што мае.

Падстаўка для кветак у выглядзе сэрца

У выніку, на лесвічных пляцоўках атрымалася ярка і вельмі «сардэчна». Каб прыгажосць не звяла, суседзі паліваюць і даглядаюць міні-сад. Будучы на заслужаным адпачынку, яны маюць для гэтага дастаткова часу, і, галоўнае, у іх ёсць жаданне аздабляць жыццё сабе і іншым.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *