Бярозавік – са знакам арганічнай сертыфікацыі

Главное Эканомiка

Сёлета Стаўбцоўскі філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» прыняў удзел у выстаўцы-дэгустацыі на штогадовым абласным фестывалі «Час нашых перамог» сярод прадпрыемстваў канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

Акрамя таго, дэгустацыя прадукцыі філіяла была ў гандлёвай сетцы «Карона», на фестывалі «І зноў Цукровы Востраў запрашае» ў г. п. Гарадзея.

– Прадпрыемства актыўна прадстаўляе сваю прадукцыю на выстаўках-дэгустацыях, каб знаёміць пакупнікоў з шырокім асартыментам, набліжаць да іх навінкі. Мы пераканаліся, што выстаўкі-дэгустацыі стымулююць продажы, – адзначае вядучы спецыяліст па збыце Вікторыя Ясяновіч.

Перапрацоўшчыкам ёсць чым прывабіць да сябе спажыўцоў.

Вікторыя Ясеновіч і Кацярына Лапко прадстаўляюць прадукцыю цукровага камбіната

– У бягучым годзе філіялам пройдзена арганічная сертыфікацыя згодна з патрабаваннямі стандартаў (USDA і EU/GK) на сок бярозавы, – гаворыць вядучы інжынер па стандартызацыі і сертыфікацыі Сяргей Раманоўскі і тлумачыць, што для пакупнікоў знакі арганічнай сертыфікацыі служаць гарантыяй таго, што ў гэтых прадуктах адсутнічаюць ГМА, сінтэтычныя пестыцыды і мінеральныя ўгнаенні, штучныя фарбавальнікі і смакавыя дабаўкі.

Што датычыць аб’ёмаў вытворчасці, то ў студзені – красавіку 2019 года філіялам выпушчана 95 тон сокаў з садавіны і гародніны, 6 тон капусты квашанай, 20 тон гародніны і сумесяў кансерваваных з гародніны без воцату, 540 тон джэмаў, фруктовых жэле, пюрэ, пасты і павідла (у тым ліку 196,3 тоны фруктова-ягадных напаўняльнікаў), 143 тоны кансерваванай садавіны, 4 тоны кетчупу і соусаў таматных, 16 тон сокаў для дзіцячага харчавання, 230 тон напіткаў безалкагольных.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Яўгеніі СЛЕСАРЧЫК



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *