«Стаўбцоўшчына спартыўная» ў Коласавым музеі

Важное Спорт

image_pdfimage_print

Да ІІ Еўрапейскіх гульняў – 2019 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрыта часовая экспазіцыя – «Стаўбцоўшчына спартыўная».

Выстаўка створана паводле матэрыялаў з прыватнага архіва Анатоля Грэкава, па ініцыятыве якога зроблена многае на Стаўбцоўшчыне для ўвекавечвання памяці Якуба Коласа і іншых знакамітых ураджэнцаў нашага краю.

Часовая экспазіцыя складаецца з тэматычных блокаў, у якіх прадстаўлены экспанаты з асабістай калекцыі Анатоля Грэкава (футбольная атрыбутыка, кнігі і мячы з аўтографамі славутых футбалістаў і інш.), матэрыялы аб развіцці ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Стаўбцоўскага раёна», а таксама дзіцячыя малюнкі на спартыўную тэму выхаванцаў народнай студыі «Раніца» Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Нельга не згадаць, што спартыўная тэма была блізкай для сям’і народнага паэта Беларусі. Якуб Колас падчас навучання ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі любіў «падужыцца» са сваімі сябрамі-семінарыстамі,  з ахвотай гуляў у шахматы з Янкам Купалам. Супрацоўнікі музея  даводзяць наведвальнікам і малавядомыя факты, як, да прыкладу, тое, што Якуб Колас быў выдатным стралком. Падчас Першай сусветнай вайны ён быў лепшым у сваёй роце па стральбе з нагана, ды і з дробнакаліберкі пасылаў у мішэнь кулю за куляй. Жаданым заняткам для песняра было «ціхае паляванне».

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *