ААТ «Агранёманскі» плануе запрасаваць 1100 тон сенажу

Главное Сельская гаспадарка

У ААТ «Агранёманскі» ў палімерную плёнку сёлета плануюць запрасаваць 1100 тон сенажу. Для выканання данай тэхналагічнай аперацыі ў таварыстве ёсць два рулонныя прэсы. Пэўную колькасць травянога корму, з адначасовым унясеннем кансерванту, ужо закруцілі ў поліэтыленавую плёнку.

Уладзімір Дрозд (злева) і Іван Скурат

Парупіліся механізатары Арцём Дарашэвіч і Юрый Ханчэўскі. У гаспадарцы разлічваюць выканаць даведзенае заданне і запрасаваць ў палімер неабходную колькасць якаснага і пажыўнага корму з другога ўкосу траў. Гэтымі днямі рулоны паступова звозяць з палеткаў на тэрыторыі фермаў. На пагрузчыку шчыруе  Іван Скурат, а на трактары са спецыяльным прычэпам – Уладзімір Дрозд.

Вядзецца пагрузка рулонаў


Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *