Алена Анісім з падарункам наведала раённую арганізацыю інвалідаў па зроку

Соцыум

image_pdfimage_print

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім з падарункам наведала  таварыства інвалідаў па зроку і правяла сустрэчу, прысвечаную іх праблемам, з прадстаўнікамі зацікаўленых службаў і грамадскіх арганізацый раёна.

Злева направа: Нэлі Астрэйка, Міхаіл Новік, Аляксандр Клімаш, Алена Анісім

Шмат добрых спраў робіцца для паляпшэння ўмоў жыцця інвалідаў па зроку. Але час не стаіць на месцы і дыктуе новыя патрабаванні. Старшыня раённай арганізацыі інвалідаў па зроку Аляксандр Клімаш звярнуўся да Алены Анісім з просьбай набыць камп’ютар для патрэб таварыства.

Менавіта з гэтай нагоды на мінулым тыдні адбылася сустрэча  Алены Мікалаеўны, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 70, і яе памочніка Мікалая Новіка са старшынёй раённай арганізацыі інвалідаў па зроку Аляксандрам Клімашам.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў прымае актыўны ўдзел у правядзенні дабрачынных акцый.  Дзякуючы Алене Анісім пяць інвалідаў першай групы атрымалі грашовую дапамогу падчас ражджэственскіх святаў,  для дваіх дзетак былі набыты блэндары.

Разам са сваім памочнікам Алена Мікалаеўна наведвае пасяджэнні таварыства беларускай мовы, якія прысвечаны тэме інвалідаў па зроку, а таксама ўдзельнічае ў рэалізацыі  праекта «Павестка 50», які накіраваны на стварэнне ў горадзе безбар’ернага асяроддзя.

Напрыканцы сустрэчы Алена Анісім адзначыла: «У нашай краіне падтрымка інвалідаў стала адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Матэрыяльнае забеспячэнне людзей з абмежаванымі магчымасцямі, стварэнне ўмоў для зносін, рэалізацыя іх здольнасцяў – важная і значная задача, якая стаіць сёння перад беларускім грамадствам, дзяржавай,  парламентарыямі, у тым ліку і перад таварыствам».

Неабходна нагадаць, што Прэзідэнт краіны ў сваім штогадовым Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу акцэнтаваў увагу на сістэмнай рабоце з вышэйназванай катэгорыяй грамадзян, на магчымасці працаўладкавання людзей з інваліднасцю.

Яўгенія Слесарчык, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *