І малочныя справы, і палявыя работы

Нумары Сельская гаспадарка

Нягледзячы на прынятыя меры, за першы квартал бягучага года жывёлаводы сельгаставарыстваў раёна не дасягнулі мінулагодняга паказчыка  па валавой вытворчасці малака. Не здолелі выйсці з мінуса і па надоях малака ад каровы. Адпаведна на перапрацоўчыя заводы менш рэалізавана  прадукцыі фермаў. У сакавіку справы пачалі папраўляцца, і продаж малака паступова павялічваецца. У гаспадарках працягваецца работа па добраўпарадкаванні тэрыторый жывёлагадоўчых фермаў. Наладжаны пастаянны кантроль за парадкам, праводзяцца праверкі па ўхіленні работнікамі фермаў раней выяўленых недахопаў. На гэтым тыдні замацаваныя за вытворчымі аб’ектамі галоўныя спецыялісты райсельгасхарча і кіраўнікі арганізацый раёна, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку, выязджалі на фермы. Адзначана, што ў цэлым работа па навядзенні парадку праводзіцца пастаянна, але некаторыя пытанні ўсё ж застаюцца. І адно з іх – утылізацыя поліэтыленавай плёнкі.

На апошняй планёрцы начальнікам райсельгасхарча перад агранамічнай службай пастаўлена задача ў запланаваным аб’ёме пасеяць люцэрну. На чарзе «зялёнае жніво», і неабходна грунтоўна падрыхтаваць кормаўборачную тэхніку, каб назапасіць на зімоўку грамадскаму статку ў поўным аб’ёме і якасных травяных кармоў,  што дазволіць павялічыць вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі.

Гэтымі днямі ў сельгаставарыствах раёна працягваецца веснавая пасяўная кампанія, якая паступова набірае тэмпы. У сувязі з пахаладаннем асаблівую трывогу аграрыяў выклікае стан пасеваў азімага рапсу.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *