Тэхнагляд будзе весці УКБ

Важное Эканомiка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Па выніках конкурсу названы генеральны праекціроўшчык буйнога аб’екта на ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат».

Для расшырэння вытворчасці і выхаду на новыя рынкі збыту на камбінаце плануецца пабудаваць за ўласныя сродкі цэх па забоі жывёлы.

– Ужо праведзены вялікі аб’ём падрыхтоўча-арганізацыйных мерапрыемстваў, – зазначае галоўны інжынер камбіната Віктар Сергеевіч. – Так, выкананы перадпраектныя работы і ажыццёўлена іх экалагічная экспертыза. Распрацаваны бізнес-план. Заключаны дагавор з ДП «УКБ Стаўбцоўскага раёна» на аказанне інжынерных паслуг па комплексным кіраванні будаўніцтвам. Неўзабаве пачнецца работа па выбары арганізацыі-пастаўшчыка лініі забою.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *