Сезон

Нумары Раённыя навіны

374«ТЫДЗЕНЬ ЛЕСУ-2014» ЗАКЛІКАЕ

З 5 па 12 красавіка на Стаўбцоўшчыне пройдзе добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу-2014».

Сёлетні Тыдзень лесу прысвечаны адметнай даце – 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На тэрыторыі многіх лясніцтваў знаходзяцца мемарыяльныя аб’екты, абеліскі і помнікі героям мінулай вайны, якія лесаводы не пакідаюць без увагі і якія неабходна прывесці ў парадак у першую чаргу. Пасля зімы іх неабходна абнавіць свежай фарбай, ачысціць і аздобіць жывымі кветкамі памяці.

Акрамя таго, як падкрэсліў намеснік дырэктара Стаўбцоўскага доследнага лясгаса Аляксандр Шарапа, вызначаны аб’ём работ будзе звязаны з пасадкай лесу, добраўпарадкаваннем прыдарожных палос, ачысткай ад захламленасці месцаў масавага адпачынку, размешчаных у лясных масівах. Будуць закладзены памятныя алеі, дэндрапаркі. Лясгас забяспечыць пасадачным матэрыялам і неабходным рабочым інструментам усіх, хто выкажа  жаданне азеляніць і ачысціць наш раён падчас Тыдня лесу.

У акцыі могуць прыняць удзел усе жадаючыя, у тым ліку грамадскія арганізацыі, моладзь і ветэраны, і пакінуць добры след на зямлі.       

 

ВЕСНАВЫЯ КІРМАШЫ

На Міншчыне пачаўся сезон веснавых рэгіянальных кірмашоў выхаднога дня. Згодна з графікам яны намячаюцца на суботнія дні. Так, сёння кірмаш праводзіцца ў Дзяржынску. На суботу, 12 красавіка, запланавана правядзенне кірмашоў у Клецку, Уздзе, Слуцку, Салігорску, Старых Дарогах. Скарыстаць магчымасць рэалізаваць свае тавары і прадукцыю маюць і стаўбчане. А горад Стоўбцы на свой кірмаш  запросіць 26 красавіка, а таксама 3, 10 і 17 мая.

Выязны кірмашовы гандаль праводзіцца з мэтай найбольш поўнага забеспячэння насельніцтва пасадачным матэрыялам, угнаеннямі, сельскагаспадарчым інвентаром, харчовымі і прамысловымі таварамі. Да ўдзелу запрашаюцца сельгаспрадпрыемствы, сялянскія фермерскія гаспадаркі, арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання, прадпрымальнікі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *