Купляйце стаўбцоўскае!

Нумары Эканомiка

І ЯШЧЭ «МЯСНЫ ПАЧАСТУНАК»

Яшчэ адзін фірменны магазін філіяла «Стоўбцы» ААТ «Мінскі мясакамбінат» стаў прапаноўваць пакупнікам ахалоджаную мясную прадукцыю.

У магазіне «Мясны пачастунак», размешчаным на прывакзальнай плошчы, устаноўлена дадатковае халадзільнае абсталяванне для гандлю свежым мясам свініны і ялавічыны, рознымі незамарожанымі далікатэсамі-паўфабрыкатамі як, напрыклад, шашлык, фарш, каўбаскі. Ужо першыя дні рэалізацыі ў магазіне ахалоджанай прадукцыі пацвердзілі, што акурат на яе  ў стаўбчан назіраецца павышаны попыт. Вартасці прадукцыі ацанілі як гаспадыні на дамашняй кухні, дзе пакупку можна класці адразу на патэльню, так і тыя, хто збіраецца гатаваць яе па-за домам, на прыродзе. Такім чынам напярэдадні сезона пікнікоў «Мясны пачастунак» прыцягнуў да сябе значна большую колькасць пакупнікоў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ДРАНІКІ НА ХУТКУЮ РУКУ

Аддзел грамадскага харчавання райспажыўтаварыства эфектыўна выкарыстоўвае набыты апарат шокавай замарозкі. Ён дае магчымасць мець у продажы круглы год замарожаную гародніну.

Работнікі грамадскага харчавання наладзілі цяпер вытворчасць бульбяных аладак з начынкай. Дранікі прадаюцца ў індывідуальнай упакоўцы. Такі прадукт скарачае праблемы тым, у каго застаецца няшмат часу для дамашняй кухні.

Сярод новаўвядзенняў аддзела грамадскага харчавання  і вытворчасць кісялю для рэалізацыі, а таксама штучнага мёду – для ўласнай кандытарскай вытворчасці. 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *