Чыгунка

Нумары Раённыя навіны

ЭКАНАМІЧНА МЭТАЗГОДНА

У дырэкцыі рамонтна-механічных  майстэрань цяпер асаблівы клопат. Да даўно вядомага ў горадзе ДАРМа далучаецца ўчастак шпалапрапіткі. Аб’яднанне прадпрыемстваў з падобнымі функцыямі абслугоўвання чыгуначных пуцей і транспарту эканамічна мэтазгодна, дапаможа весці рабочы працэс у адзіным русле.

Цяпер дарожныя майстэрні актыўна працуюць над выкананнем рамонту маторных платформаў і іншай пуцявой тэхнікі.

 

РУХ АДКРЫТЫ

На мінулым тыдні зроблены планавы капітальны рамонт чыгуначнага пераезда на Новы Свержань.

Работы вялі рамонтнікі Баранавіцкай дыстанцыі пуці з прыцягненнем спецыялізаванай тэхнікі ў строгай адпаведнасці з графікам – на працягу двух рабочых дзён. Да 16-ці гадзін другога дня рух праз пераезд па рэспубліканскай аўтадарозе Івянец – Пяршай – Нясвіж быў адноўлены. Часовых нязручнасцяў  было нямала: аб’езд закрытага ўчастка праз Мікалаеўшчыну, збоі ў графіку руху электрапаяздоў і падачы саставаў  грузаадпраўляльнікам і т. п.  Значны аб’ём рамонтных работ звязаны з заменай пуцявой рашоткі, гумавага насцілу.

– У раёне  ахоўваюцца два чыгуначныя пераезды: навасвержанскі і той, што размешчаны ў горадзе, непадалёку ад гімназіі № 1. Абодва ўчасткі напружаныя, характарызуюцца інтэнсіўным рухам. Пераезд на Новы Свержань прыйшоў у вельмі дрэнны стан, – адзначыла намеснік начальніка чыгуначнай станцыі Стоўбцы Таццяна Санько.

На яго «дабітасць» аказалі ўплыў значна вышэйшыя, чым дазволена, хуткасці руху транспартных сродкаў, а парою і грубае ігнараванне правілаў дарожнага руху. Так, за тры дні да рамонту на гэтым пераездзе нецвярозы малады вадзіцель «выдраў» не толькі шлагбаўм, а і сутыкнуўся з поездам.

Рамонт пераезда, зроблены для камфортнага, зручнага і бяспечнага руху, каштуе немалых сродкаў (адзін гумавы насціл абышоўся ў 350 мільёнаў рублёў). Ад нас таксама залежыць яго зручнасць.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *