ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» добраўпарадкавала месца пахавання абаронцаў Айчыны ў Першай сусветнай вайне

Соцыум

image_pdfimage_print

ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» (дырэктарРамуальда Бурдукевіч) добраўпарадкаваў на гарадскіх могілках месца пахавання абаронцаў Айчыны ў Першай сусветнай вайне.

Гэты знак удзячнасці нашчадкаў сёлета, у 75-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мае асаблівае значэнне для ўсіх нас.

Такім яно было раней

Раней на даным памятным месцы фактычна стаялі некалькі крыжоў, таму вытворцам, якім было даручана прывесці яго ў дастойны выгляд, пачынаць прыйшлося з нуля. Яны зрабілі справу з душой: разам з устаноўкай мемарыяльнай дошкі аздобілі месца пахавання пліткай, неабходнымі рытуальнымі элементамі. Атрымалася строга і стыльна. Цяпер у кожнага наведвальніка могілак ёсць магчымасць пакланіцца гэтаму месцу, ускласці кветкі памяці…

Так выглядае памятнае месца сёння

«Будзем падтрымліваць месца пахавання ў парадку», – запэўнівае юрысконсульт прадпрыемства Вераніка Казацкая.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара і з архіва мясакансервавага камбіната



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *