Анастасія Лявончык са Стоўбцаў адкрыла II Еўрапейскія гульні

2 Европейские игры Главное Спорт

Анастасія Лявончык, выпускніца гімназіі № 1 г. Стоўбцы і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага каледжа, загадчыца сталічнай аптэкі, на цырымоніі адкрыцця была ў ліку 50-ці дзяўчат, якія прадстаўлялі краіны-ўдзельніцы. Яна мела гонар суправаджаць спартсменаў з Ізраіля. Анастасія – мадэль Нацыянальнай школы прыгажосці ў Мінску. Каб стаць удзельніцай II Еўрапейскіх гульняў, ёй таксама трэба было прайсці кастынг, на якім вялікую ўвагу надавалі знешнасці дзяўчат і ўменню дэфіліраваць. Для кожнай дзяўчыны была зроблена спецыяльная канструкцыя з назвай пэўнай краіны і  падрыхтаваны святочныя касцюмы. Пасля цырымоніі адкрыцця Анастасія Лявончык адразу падзялілася  з намі сваімі ўражаннямі: «Мне вельмі прыемна, што я стала ўдзельніцай такога маштабнага мерапрыемства. Зараз мяне перапаўняюць эмоцыі шчасця і гонару за сваю краіну. Атмасфера, якая панавала на стадыёне, на доўгі час застанецца ў маёй памяці. Столькі было адрэналіну, што я амаль не адчувала цяжару той канструкцыі (амаль 10 кг), якую несла за спінай. Мы спрацавалі цудоўна, за што вялікая ўдзячнасць арганізатарам і валанцёрам, сапраўды з’яднанай камандзе».

Ксенія РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *