Таццяна Астахновіч працуе валанцёрам на ІІ Еўрапейскіх гульнях

2 Европейские игры Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны

II Еўрапейскія гульні працягваюць крочыць па вядучых спартыўных пляцоўках Мінска. У арганізацыі такого роду мерапрыемстваў заўсёды задзейнічаны тысячы неабыякавых людзей – валанцёраў. У гэтым годзе іх 8000 тысяч. Сярод валанцёраў дастаткова і стаўбчан. Таццяна АСТАХНОВІЧ, студэнтка другога курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, з пачатку ІІ Еўрапейскіх гульняў актыўна займаецца валанцёрскай дзейнасцю.

Таццяна, як у цябе ўзнікла ідэя стаць валанцёрам II Еўрапейскіх гульняў?

– Стаць валанцёрам на гульнях мне прапанавалі ва ўніверсітэце. Ужо за некалькі месяцаў да мерапрыемства ў БДМУ праходзіла пасяджэнне, дзе нам дасканала расказалі пра Еўрапейскія гульні і працу валанцёра на іх. Менавіта тады я і захапілася ідэяй стаць валанцёрам.

– Раскажы, якія абавязкі ў цябе, як валанцёра?

– Валанцёры на ІІ Еўрапейскіх гульнях працуюць па розных функцыянальных напрамках. Я ж з’яўляюся валанцёрам UNAIDS. Гэта грамадская арганізацыя мае мэту спыніць распаўсюджванне ВІЧ. Падчас спартыўных мерапрыемстваў я буду расказваць людзям, як важна рабіць тэсты на выяўленне ВІЧ-інфекцыі. Дзякуючы валанцёрам можна зрабіць экспрэс-тэст на месцы, не адыходзячы ад зоны, дзе мы працуем.

– Таццяна, гэта твой першы валанцёрскі вопыт? Падзяліся сваімі ўражаннямі.

– Так, я ўпершыню працую валанцёрам на такім мерапрыемстве. Для мяне гэта вельмі адказна і важна. Ты сапраўды разумееш маштаб мерапрыемства, што надае яшчэ большай сур’ёзнасці. Наша краіна на гэтым тыдні нібыта расквітнела яшчэ больш. Мноства турыстаў, спартыўных спаборніцтваў, забаўляльных праграм, якія праходзяць на розных пляцоўках горада, – усё прываблівае і натхняе на працу. Я вельмі задаволена, што ў мяне з’явілася магчымасць папрацаваць валанцёрам на II Еўрапейскіх гульнях.

Ксенія РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *