Алеся Уласік на II Еўрапейскіх гульнях дапамагае беларускім спартсменам

2 Европейские игры Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны

II Еўрапейскія гульні падыходзяць да свайго завяршэння. Але актыўнасць на спартыўных пляцоўках не сціхае. Спартсмены, арганізатары, валанцёры ні на хвіліну не расслабляюцца. Менавіта на іх ляжыць самая вялікая адказнасць. Сёння хочам пазнаёміць вас з Алесяй Уласік, яшчэ адной стаўбчанкай, якой выпала магчымасць стаць валанцёрам на II Еўрапейскіх гульнях.

Злева направа: Алеся Уласік, Яна Івашка і Каця Свістунова

– Алеся, як ты вырашыла стаць валанцёрам?

– Я студэнтка чацвёртага курса Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ў Магілёве. Менавіта там я і даведалася пра магчымасць стаць валанцёрам. Шчыра кажучы, было няпроста трапіць на II Еўрапейскія гульні: праводзіўся сур’ёзны адбор. Мы праходзілі тэсты на веданне англійскай мовы. Арганізатараў цікавіла і наша валоданне іншымі мовамі. Я ж акрамя англійскай вывучаю яшчэ і кітайскую мову, таму ў гэтым пункце я мела прывілеі. Таксама з’яўляюся членам валанцёрскага клуба «Ад сэрдца да сэрдца» ў БРУ. Дапамагаю людзям і бяздомным жывёлам. Акрамя таго, з намі праводзілася гутарка, падчас якой цікавіліся, чаму мы хочам стаць валанцёрамі II Еўрапейскіх гульняў. У выніку мне прапанавалі працаваць асістэнтам у Нацыянальным алімпійскім камітэце, дапамагаць беларускім спартсменам.

– Што для цябе Еўрапейскія гульні?

– Для мяне гэта сапраўды грандыёзная падзея, і толькі раз у жыцці ёсць магчымасць стаць яе ўдзельнікам. Мне вельмі падабаецца тут працаваць, так не хочацца, каб гэта ўсе заканчвалася. Мне гэтае спартыўнае мерапрыемства дало магчымасць набыць значны вопыт: я не толькі мела добрую практыку замежных моў, але і пазнаёмілася з прадстаўнікамі розных краін, з некаторымі пасябравала. Валанцёры – гэта вялікая дружная, згуртаваная каманда, якая дорыць часцінку сябе Еўрапейскім гульням. Я вельмі рада, што знаходжуся ў ліку валанцёраў. Дзякуючы II Еўрапейскім гульням большасць еўрапейскіх краін даведаліся пра нашу культуру, традыцыі, паспрабавалі нацыянальныя беларускія стравы. Мне здаецца, што такое маштабнае мерапрыемства стварыла вельмі добры імідж нашай краіне.

Ксенія РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *