Успомнім герояў пайменна

Важное Вялікай Перамозе прысвячаецца

Скончылася Вялікая Айчынная вайна. Франтавікі і партызаны вярнуліся дамоў – у разбураныя, спаленыя вёскі. Іх моц і вытрымка, загартаваныя падчас ваеннага ліхалецця, дапамаглі ў пасляваенныя гады аднавіць сельскую гаспадарку. У калгасе «Чырвоная зорка» працавала больш за 30 ветэранаў вайны. Кожны з іх унёс важкі ўклад у станаўленне гаспадаркі. Да баявых узнагарод дабавіліся ўзнагароды за працу ў мірны час.

На здымку: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны падчас святкавання Дня Перамогі (прыкладна 1979 – 1980 гг.).

У першым радзе (злева направа): прозвішча не ўстаноўлена, Бурак Іосіф Іосіфавіч, Гарэлік Вікенцій Нікадзімавіч, Гаварко Валянцін Аляксандравіч (старшыня сельвыканкама), Чэрнікаў Фёдар Іванавіч, Бець Адам Адамавіч, Скурат Іосіф Іванавіч; у другім радзе: Сахар Вацлаў Адамавіч, Юнцэвіч Мар’ян Пятровіч, Кутас Вікенцій Іосіфавіч, Гасюк Антон Аляксандравіч, Дзям’янка Іван Юльянавіч, Дошчачка Павел Іванавіч, Мішкевіч Браніслаў Уладзіміравіч, Канавал Станіслаў Іосіфавіч, Паляніца Іосіф Іосіфавіч, Валодзька Пётр Францавіч, Бець Віктар Іванавіч.

Хто мае дадатковыя звесткі, удакладненні аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, калі ласка, пазваніце патэлефануйце на нумар 5-82-17.

Марына ШЫМАНЕЦ, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Дзераўное»

Фота з сямейнага архіва ветэрана педагагічнай працы Софіі Варатынцавай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *