Абласное свята, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прайшло ў Нясвіжы

Вялікай Перамозе прысвячаецца Главное Соцыум

Абласное свята, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзю нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшло ў Нясвіжы. Дэлегацыі з 22 раёнаў Мінскай вобласці і горада Жодзіна наведалі Нясвіжчыну, каб дакрануцца да гісторыіі ваенных гадоў і стаць іх часткай. Мерапрыемства праходзіла на стадыёне “Ураджай” у Нясвіжы.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Анатолій Ісачанка, старшыня Мінаблвыканкама: “Ніколі ў сваёй гісторыі беларускаму народу не прыходзілася сутыкацца з такім крывавым бесчалавечным агрэсарам, як гітлераўская Германія. На алтар перамогі былі вынясены мільёны жыццеў нашых суайчыннікаў. Мінская вобласць унесла важкі ўклад у разгром фашызма. За мужнасць і гераізм, праяўленныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны больш за 80% уражэнцаў і жыхароў Міншчыны ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Тысячы ўзнагароджаны медалямі, ордэнамі”.

Пад час мерапрыемства для гасцей быў прадэманстраваны відэафільм. Ён дапамог даведацца гледачам, калі і якім чынам быў вызвалены кожны з гарадоў Мінскай вобласці. Пасля для прысутных была арганізавана канцэртная праграма, дзе спявалі ваенныя песні, дзяліліся ўспамінамі аб сваіх родных у рамках акцыі “Беларусь помніць”, чыталі вершы і інсцэніравалі падзеі таго часу. Акампаніраваў выступаючым Прэзіденцкі аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна.

Завяршылася святочная праграма канцэртам расійскай зоркі – Ігара Нікалаева. Пасля ўсе разам далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Спяем гімн разам”. Завяршыў свята грандыёзны салют.

Ксенія РУБІН

Фота Паўла Арлоўскага



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *